Паэма Янкi Купалы «Сон на кургане» ў кантэксце еўрапейскай рамантычнай традыцыi

  • Tyczko H
N/ACitations
Citations of this article
6Readers
Mendeley users who have this article in their library.

Abstract

Сiмволiка-алегарычная паэма Янкi Купалы «Сон на кургане» мае сiнкрэтычны характар. У творы прадстаўлены два светы: рэальны i мiстычны – створаныя на аснове паяднання элементаў народнай мiфалогii i культуры з вобразамi i сiмваламi сусветнай мастацкай практыкi. Паэма Янкi Купалы паводле будовы адпавядае прынцыпам драмы «адкрытай формы», якая карыстаецца тэхнiкай зменных пунктаў бачання, фрагментарнымi сцэнамi без выразнай прычынна-вынiковай сувязi. Галоуны герой твора Сам – выключная асоба, гiпатэтычны Збаўца – адзiн (сам) спрабуе вярнуць агульнанародны страчаны скарб – незалежнасць краiны i свабоду народа. Асаблiвасцю нацыянальнай лiтаратуры пачатку ХХ ст. была асацыятыўная повязь вобраза жанчыны -мацi з вобразам Беларусi. У творчасцi Купалы гэты вобраз паяднаны з хрысцiянскiм матывам – Маладой (царквы), што чакае свайго Жанiха (Хрыста) i вяселля (другое прышэсце). У Купалы Маладая – гэта Беларусь, а Жанiх – тыя вызвольныя сiлы, што прынясуць ёй доўгачаканую незалежнасць. Асаблiвасць адлюстравання вяселля ў творах Янкi Купалы – яго няскончанасць i дваiстасць.

Cite

CITATION STYLE

APA

Tyczko, H. (2020). Паэма Янкi Купалы «Сон на кургане» ў кантэксце еўрапейскай рамантычнай традыцыi. Białorutenistyka Białostocka, 12, 53–71. https://doi.org/10.15290/bb.2020.12.04

Register to see more suggestions

Mendeley helps you to discover research relevant for your work.

Already have an account?

Save time finding and organizing research with Mendeley

Sign up for free